Як мінімум, 30 чалавек былі затрыманыя ў сталіцы Беларусі на Дзень Незалежнасці за пратэст супраць улады Аляксандра Лукашэнкі. Такія звесткі сабралі праваабаронцы-вясноўцы. Сярод затрыманых як маладыя людзі, так і пенсіянеры.

У скверы на бульвары Талбухіна мела прайсці «Акцыя вызвалення і салідарнасці», да якой заклікаў Мікола Статкевіч. Несанкцыянаваную акцыю спынілі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Затрыманых людзей даставілі ў Першамайскі РУУС. Амаль усе яны былі вечарам адпушчаныя без складання пратаколаў, але некаторых пратрымалі больш за 6 гадзінаў.

Сам Мікола Статкевіч быў затрыманы 3 ліпеня а 11:30, калі выходзіў з дому. Ноч палітык правёў у ЦІП. 

Мяркуецца, што сёння ў судзе Мінскага раёна пройдуць суды над Вячаславам Сіўчыкам і Максімам Вінярскім, што ноч правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. Затрыманы быў па дарозе ў аэрапорт і Рыгор Кастусёў, што павінен быў ехаць у Варшаву. Усе яны ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту супраць пабудаванага каля Курапат «рэстарана на костках».

У сераду, а 14-й, ля свайго дома быў затрыманы Аляксей Туровіч.

Нагадаем, што 30 чэрвеня былі затрыманыя і асуджаныя на суткі Павел Севярынец, Дзяніс Урбановіч, Вольга Мікалайчык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?