Уначы 1 ліпеня ў міліцыю звярнуўся інструктар спартыўна-аздараўленчага лагера «Спартакавец», які размешчаны каля вёскі Падбярэззе Віцебскага раёна. Мужчына паведаміў, што ўвечары каля 20:30 з лагера сышла 13-гадовая выхаванка дзіцячага дома Віцебска Валерыя Грунтова. Пра яе месцазнаходжанне нічога не вядома.

Таксама 1 ліпеня ў Наваполацку сышоў з дому 14-гадовы Данііл Шчарбакоў. Ён сказаў маме, што адпраўляецца за пакупкамі ў краму, і да гэтага часу яго ніхто не бачыў.

Ёсць падставы меркаваць, што ўцёкі двух падлеткаў звязаны. У свой час яны разам лячыліся ў медустанове, дзе і пазнаёміліся. Верагодна, падлеткі згаварыліся, каб сустрэцца ў вызначаным месцы.

Іх прыкметы: Валерыі на выгляд 15-16 гадоў, рост каля 165-175 см, валасы фарбаваныя, аранжавага колеру.

Была апранута: шэрая байка з капюшонам, чорныя джынсы з дэкаратыўным разрывам на адным з каленаў, чорныя красоўкі з белай падэшвай, з сабой мела заплечнік чырвонага колеру з чорнымі ўстаўкамі.

Шчарбакоў Данііл на выгляд 16-17 гадоў, рост 170-175 см, сярэдняга целаскладу, валасы светлыя кароткія.

Быў апрануты: байка чорнага з малюнкам на грудзях, вятроўку цёмнага колеру, штаны колеру хакі, цёмна-зялёнага колеру, кеды чорнага колеру з белай падэшвай. Кепка чорнага колеру з надпісам белага колеру «Police».

Усіх, хто валодае інфармацыяй пра месцазнаходжанне зніклых падлеткаў, просьба паведаміць у міліцыю па тэлефоне 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?