Галасавы памочнік Siri перабіла міністра абароны Вялікабрытаніі Гэвіна Уільямсана падчас яго выступу ў палаце абшчын.

Уільямсан зачытваў даклад аб барацьбе ў Сірыі з тэрарыстамі «Ісламскай дзяржавы». На слова «Сірыя» адрэагаваў яго тэлефон, які знаходзіўся ў кішэні пінжака.

«Я сёе-тое знайшла ў інтэрнэце па запыце «Сірыйскія дэмакратычныя сілы, якія падтрымліваюцца… », - адрэагавала Siri.

Міністр пасмяяўся з гэтай сітуацыі, выбачыўшыся і сказаўшы, што рэдка чалавека перабівае ўласны тэлефон.

У сваім акаўнце ў Twitter Уільямсан адзначыў, што такая сітуацыя стала адным з падводных камянёў набыцця новага iPhone. «Я павінен папрасіць маю трынаццацігадовую дачку навучыць мяне ім карыстацца!» - напісаў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0