БСБ Банк пасля праверкі Камітэта дзяржкантролю заплаціў у бюджэт 5,2 млн руб. Гэта вынікае са справаздачнасці банка па МСФС за 2017 год, якая была нядаўна апублікаваная.

«У 2017 годзе па выніках праверкі Камітэта дзяржаўнага кантролю банкам выплачаная пеня за несвоечасовую выплату падатку ў памеры 5,279 млн руб за кошт прыбытку гэтага года», гаворыцца ў дакуменце.

Гаворка ідзе аб падатках у памеры 3,6 мільёна рублёў за 2011-2012 гады.

Як ужо паведамлялася, па выніках 2017 года БСБ Банк знізіў чысты прыбытак у 1,7 разу — да 7 млн рублёў.

Кантралёры КДК наведаліся ў БСБ Банк каля года таму.

26 чэрвеня 2017 года Нацбанк адклікаў у БСБ Банка ліцэнзію на працу з фізічнымі асобамі. У выніку насельніцтва зняло з рахункаў каля 55 млн рублёў.

У пачатку жніўня старшынёй праўлення БСБ Банка быў прызначаны Сяргей Дубкоў, у назіральную раду банка ўвайшла Надзея Ермакова, якая стала старшынёй Камітэта па рызыках. Ермакова і Дубкоў пасля сыходу з кіруючых пасад у Нацбанку працавалі ў камерцыйных банках.

18 жніўня рэгулятар аднавіў ліцэнзійныя паўнамоцтвы БСБ Банка. Пры гэтым банку было неабходна забяспечыць эфектыўнае функцыянаванне сістэм унутранага кантролю (у частцы выяўлення і спынення падазроных фінансавых аперацый) і карпаратыўнага кіравання (у прыватнасці, выключэнне ўмоў узнікнення канфлікту інтарэсаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?