112.by
Інцыдэнт адбыўся 4 ліпеня днём у Гулевічах Калінкавіцкага раёна, паведамляе прэс-служба МНС.
58-гадовая жанчына збірала вішні, стаўшы на драўляны насціл, які накрываў калодзеж. У нейкі момант ён праваліўся, і жанчына звалілася ў калодзеж глыбінёй 8 метраў (узровень вады — 3 метры).
Да прыбыцця ратавальнікаў яна часткова знаходзілася ў вадзе і трымалася за вяроўку.
Работнікі МНС дасталі жанчыну з калодзежа і перадалі медыкам. Пасля агляду яна была адпушчаная дахаты, у шпіталізацыі не мела патрэбы.