Wikimedia Commons

Wikimedia Commons

У Францыі ва ўзросце 92-х гадоў памёр рэжысёр і пісьменнік Клод Ланцман, аўтар аднаго з самых знакамітых дакументальных фільмаў пра Халакост — «Шоа» («Катастрофа»).

Клод Ланцман звязаны каранямі з Беларуссю. Ягоныя габрэйскія продкі па бацькоўскай лініі эмігравалі ў Францыю на пачатку 20 стагоддзя з Вілейкі, па мацярынскай лініі — з Кішынёва. У гады Другой сусветнай вайны ён быў удзельнікам Руху супраціву. У наступныя дзесяцігоддзі быў публіцыстам і выкладчыкам філасофіі, а ў 70-я гады заняўся дакументальным кіно.

Фільм «Шоа» ён здымаў больш за 10 гадоў, на экраны ён выйшаў у 1985 годзе і атрымаў сусветную вядомасць. Фільм ідзе амаль дзевяць гадзін і складаецца са сведчаньняў людзей, якія перажылі Халакост, а таксама былых нацыстаў. Тэме Халакосту прысвечаны і шэраг наступных яго фільмаў — пра нацысцкія лагеры смерці. Ланцман працягваў здымаць кіно да апошніх гадоў, летась ён прадставіў на канскім кінафестывалі фільм «Напалм».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0