У чацвер, 5 ліпеня, Еўрапейская рада працягнула эканамічныя санкцыі супраць Расіі да 31 студзеня 2019 года, паведамляе прэс-служба Рады. Рашэнне было прынята аднагалосна. Санкцыі, упершыню ўведзеныя ў 2014 годзе закранаюць фінансавы, энергетычны і абаронны сектары, а таксама сферу тавараў падвойнага прызначэння.

У Радзе акцэнтавалі ўвагу на тым, што працяг санкцый звязаны з невыкананнем Расіяй Мінскіх пагадненняў і агрэсіяй супраць Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0