Мікрааўтобус знёс слуп лініі электраперадачы ў Бабруйску і абясточыў сотні дамоў, паведамляе «Вечерний Бобруйск».
Інцыдэнт здарыўся сёння на вуліцы Кірава. Без электрычнасці засталіся каля сотні прыватных дамоў і два шматпавярховікі. З-за сутыкнення бетонны слуп разламаўся. Кіроўца ўцёк з месца здарэння і пакінуў аўтамабіль. Яго асоба высвятляецца.
0
0
0
0
0
0