Заведзена крымінальная справа па факце падпалу трох аўтамабіляў у Мінску.

Як паведамляе Следчы камітэт у сваім тэлеграм-канале, здарэнне адбылося раніцай 7 ліпеня ў двары жылых дамоў па вуліцы Амельянюка ў Мінску.

Следчыя знайшлі пад трыма падпаленымі аўтамабілямі каністры, яшчэ адна каністра не загарэлася.

Па перыметры пляцоўкі былі раскіданыя мёртвыя птушкі і іншыя прадметы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?