Сёння ў Лондане праходзіць штогадовы прайд у гонар дасягненняў ЛГБТ-супольнасці. Каб падтрымаць прайд, супрацоўнікі пасольства Вялікабрытаніі ў Мінску апрануліся ў колеры вясёлкавага сцяга — сімвала руху ЛГБТ.
На фота, апублікаваным на афіцыйнай старонцы ў фэйсбуку, ёсць і пасол Фіёна Гіб.
«Сёння 46-ы раз праходзіць штогадовы Лонданскі прайд у гонар гісторыі і дасягненняў супольнасці ЛГБТ. Каб падтрымаць Лонданскі прайд, каманда Амбасады Вялікабрытаніі ў Беларусі апранулася ў колеры вясёлкавага сцяга», — напісана пад фота на старонцы дыппрадстаўніцтва ў фэйсбуку.