flickr.com

Аднак не ўсё так проста. У кароткатэрміновай перспектыве тарыфы мусяць ударыць па звязаным з Кітаем амерыканскім бізнесе. Спажыўцы ў ЗША наўрад ці ўсцешацца росту цэнаў. Ды і вяртанне вытворчасці ў Амерыку — справа не хуткая. Але Трамп, здаецца, лічыць, што ён здолее «перагуляць» КНР. Як ні круці, а ЗША імпартуюць з «Паднябеснай» у чатыры разы больш, чым прадаюць туды. А, значыцца, Кітай у чатыры разы больш фінансава залежны ад ЗША ў гандлёвым плане.

Што з гэтага Беларусі? Дагэтуль Кітай ахвотна даваў нашаму ўраду звязаныя крэдыты, але вось укладаць грошы наўпрост не вельмі спяшаўся, абмяжоўваўся кропкавымі праектамі. Ва ўмовах падзення прыбыткаў ад экспарту ў ЗША, ён можа зрабіцца яшчэ больш асцярожным у плане замежных інвестыцыяў.

З іншага боку, займеўшы праблемы ў Амерыцы, КНР можа актывізавацца ў іншых рэгіёнах — у тым ліку на еўрапейскім рынку, дзе беларускае кіраўніцтва ўсяляк прэзентуе сябе як надзейны фарпост для Кітая. «Калі адны дзверы зачыняюцца — адчыняюцца іншыя», — цытуе Financial Times словы кіраўніка КНР Сі Цзіньпіна. Што праўда, амерыканскія дзверы вялі ў такі вялізны рынак, замяніць які будзе вельмі складана.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?