Віцебск — Полацк, 10 — 15 ліпеня 2018
Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата — ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да ягонай Полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці Полацкіх пакутнікаў манахаў-базылянаў — пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з аўторка да суботы.
Пілігрымка пачынаецца ў аўторак, 10 ліпеня 2018, Боскай Літургіяй у 07:00 гадз. у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску па вул. 2-я Войкава, № 6А
І этап, аўторак 10 ліпеня: Віцебск - Заронава
«Молімся за Царкву»
ІІ этап, серада 11 ліпеня: Заронава - Шуміліна
«Молімся за іерархаў і служыцеляў Царквы»
ІІІ этап, чацвер 12 ліпеня: Шуміліна - Обаль
«Молімся за сем’і»
IV этап, пятніца 13 ліпеня: Обаль - Гараны
«Молімся за моладзь»
V этап, субота 14 ліпеня: Гараны - Струнне — Полацк
«Молімся за тых, хто шукае Бога»
+ + +
У нядзелю — 15 ліпеня 2018 г.
у Полацку ля храму св. Параскевы Полацкай,
у прыватным сектары «Кароўнікі» вул. Навасёлаў, 70
(даезд ад вакзала аўтобусам № 8 да канцовага прыпынка «вул. Бабушкіна»)
святочная Боская Літургія пачнецца а 10:30
Тэлефон для кантактаў: а. Зміцер (29) 675 29 97 Velcom
у Мінску звяртацца па тэл.: Андрэй (29) 88 99 550 МТС