У чэрвені ў міліцыю паступіла заява ад 45-гадовай мінчанкі, якая сцвярджала, што была ашукана ў інтэрнэце невядомай жанчынай, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Яна набыла парфуму за 213 рублёў, а атрымала пасылку з флаконам, напоўненым вадой.
«Супрацоўнікі крымінальнага вышуку змаглі вылічыць асобу махляркі — ёй аказалася 22-гадовая непрацуючая магіляўчанка. Дзяўчына займалася продажам парфумы ў інтэрнэце. Яна купляла духі, пералівала іх у іншыя флаконы, а прадавала кліентам звычайную ваду», — распавялі ў міліцыі.