У Цвярской вобласці канферэнцыю анархістаў «Прамухінскія чытанні», якая праходзіць на радзіме Міхаіла Бакуніна, наведалі сілавікі. Яны затрымалі грамадзяніна Беларусі, паведамляе ovdinfo.org.

Паліцэйскія прыехалі раніцай 7 ліпеня, сталі правяраць у прысутных пашпарты, фатаграфаваць дадзеныя і зазіраць у намёты. Потым яны зайшлі ў адзін з дамоў і сказалі, што паступіла паведамленне, быццам у доме знаходзяцца падазроныя асобы.

Паліцэйскія праверылі дакументы ў грамадзяніна Беларусі, увялі пашпартныя дадзеныя ў тэлефон і сказалі, што ён «неўязны». Пасля гэтага яго забралі. Па словах сяброўкі маладога чалавека, раней яму пра забарону на ўезд не паведамлялі.

Сябры затрыманага некалькі гадзін не маглі даведацца, дзе ён знаходзіцца. У Таржку міліцыянты адказвалі, што да іх такі чалавек не паступаў, аднак праз нейкі час паведамілі, што яго павезлі ў ФСБ. У якім менавіта аддзеле ФСБ знаходзіцца малады чалавек, невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?