1 лістапада ў Беларусі ўвайшоў у дзеянне новы памер бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна‑дэмаграфічных групах у цэнах верасня гэтага года ў разліку на адзін месяца.

Як паведаміла прэс‑служба ўрада, адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў № 1628 ад 30 кастрычніка 2008 года. Перыяд дзеяння гэтага сацыяльнага нарматыву — з 1 лістапада 2008 года па 31 студзеня 2009 года.

Бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва з лістапада складзе 223 тыс. 660 рублёў
(з 1 жніўня па 31 кастрычніка гэты нарматыў быў роўны 224 тыс. 700 рублёў).

Для працаздольнага насельніцтва БПМ устаноўлены ў памеры 245 тыс. 270 рублёў, для пенсіянераў — 195 тыс. 780 рублёў, для студэнтаў — 233 тыс. 870 рублёў, для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 16 гадоў — 265 тыс. 100 рублёў, для дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — 191 тыс. 470 рублёў.

Як патлумачылі ва ўрадзе, памяншэнне памеру БПМ абумоўлена сезонным зніжэннем цэн на плодаагароднінную прадукцыю.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0