Вакзалы. Гатэлі. Сьпеў рэек і кол,
і блізкае шчасьце блукае наўкол
палескіх балот, беларускіх абшараў
пад кулямі зораў, пад фарбамі мараў.
Гняздоўі мястэчак і фурманаў здані
ў біблейскіх бародах — і вечным выгнаньні.
Я ўблытаўся ў вечар, як вершы-блукальцы,
і ямбы мне ногі, а дактылі пальцы,
я ў вечары-вершы, я ў вечары-гімне
згараю…
Чаму ён такі дарагі мне?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0