Яшчэ адну краіну запросяць у НАТА падчас саміту краін-сябраў альянсу, заявіў яго генеральны сакратар Енс Столтэнберг. Яго словы прыводзіць ТАСС.

«Саюзнікі па НАТА абвесцяць на саміце пра запрашэнне Македоніі», — сказаў ён. Па словах Столтэнберга, краіна стане трыццатым сябрам Паўночнаатлантычнага альянсу.

Раней у македонскім МЗС заяўлялі, што краіна чакае запрашэння ў альянс 11-12 ліпеня, калі адбудзецца сустрэча лідараў краін НАТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0