Кіроўца пагрузчыка загінуў на будоўлі ў Баранавіцкім раёне, паведамляе УСК па Брэсцкай вобласці. 27-гадовага рабочага заціснула паміж кабінай і стралой пагрузчыка.

9 ліпеня брыгада рабочых працавала на добраўпарадкаванні двароў у вёсцы Мір. Кіроўца пагрузчыка атрымаў указанне ад майстра замяніць на машыне вілы на коўш. Для гэтага ён ад'ехаў на стаянку. Калі мужчына праз некалькі хвілін не вярнуўся, майстар пайшоў праверыць, у чым прычына затрымкі, і знайшоў рабочага заціснутым паміж стралой і кабінай пагрузчыка без прыкмет жыцця.

Праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0