Усе, хто ўдзельнічае ў чэленджы, таксама запрошаныя на начлег, але ўжо са сваім матрацам. Яго прапануюць самастойна даставіць у парк Dreamland да 23:00, каб правесці ноч пад зоркамі.

Сам рэлакс-чэлендж стартуе ў чацвер 12 ліпеня а 19-й гадзіне. Наведвальнікі павінны загадзя пакінуць заяўку на сайце неспится.бел, каб на ўваходзе ў парк ім выдалі дыванок для адпачынку і імянны нумар удзельніка, а таксама захапіць з сабой піжаму.

«Жыхары вялікага горада развучыліся расслабляцца, і адсюль скаргі на праблемы са сном практычна ў траціны дарослых людзей, — распавядае Кацярына Гарабец, дырэктарка па маркетынгу брэнда Vegas у Беларусі. — Мы прапануем беларусам кінуць сабе выклік і адарвацца на 2 гадзіны ад навін, шуму і рабочых пытанняў, каб навучыцца хутчэй і мацней засыпаць».

Па правілах эксперыменту, нельга зазіраць у тэлефон ці глядзець на гадзіннік, чытаць, размаўляць або займацца спортам. Сачыць за адпачынкам будуць спецыяльныя рэлакс-трэнеры Vegas: калі яны заўважаць, што вы, напрыклад, пацягнуліся за тэлефонам або дасталі кнігу, вам выдадуць жоўтую картку парушальніка.

Чым больш картак, тым менш шанцаў правесці ноч пад зоркамі. Тым, хто заплюшчыць вочы і ўсё ж засне пры дзённым святле і не ў самай зручнай позе, арганізатары дазволяць выспацца, але з чэленджа выключаць — дадатковы начлег пад зоркамі ім больш не патрэбны.

«Мы загадзя абсталявалі пад адкрытым небам 10 спальных месцаў усім неабходным, і прапаноўваем правесці на іх ноч самым стойкім удзельнікам чэленджа. Тым, хто выконваў усе правілы, але так і не заснуў, — распавядае Кацярына Гарабец, дырэктар па маркетынгу брэнда Vegas у Беларусі. — Правільны сон забяспечаць нашы артапедычныя матрацы Vegas з спружыннымі блокамі Medizone, на якіх расслабіцца і заснуць, а раніцай адчуваць сябе адпачнуўшымі могуць усе ўдзельнікі, незалежна ад росту або вагі».

Спальныя месцы зробяць у парку Dreamland, дзе а 23-й гадзіне пачнецца прэ-паці начоўкі пад зоркамі. Падчас дыджэй-сэтаў прагучаць самыя вядомыя калыханкі ў электроннай апрацоўцы, бармэны будуць прапаноўваць кактэйлі з рамонкамі і мятай, а ёга-майстар навучыць тэхнікам дыхання, што дапамагаюць расслабіцца.

Роўна апоўначы святло згасне, і ўдзельнікі застануцца ў поўнай цішыні ў сваіх ложках. За якасцю адпачынку будуць назіраць эксперты шматпрофільнага медыцынскага цэнтра «Цэнтр здаровага сну». Спецыяльныя датчыкі, устаноўленыя на целе, запішуць фазы сну, будуць сачыць за ціскам, дыханнем і нават храпам, і ў выніку кожны атрымае персанальныя рэкамендацыі, як раніцай уставаць адпачнуўшым.

Усе, хто не трапяць у лік шчасліўчыкаў, таксама будуць запрошаныя на начлег, але пры ўмове, што абсталююць сабе ложак самастойна. Для гэтага трэба прынесці свой матрац у парк Dreamland і змясціць яго па суседстве з летняй спальняй Vegas.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?