54 тратылавыя шашкі былі знойдзены падчас рамонтна-будаўнічых работ на чыгуначным мосце, які знаходзіцца на 89-м кіламетры перагону Орша-Чэрвіна, паведамляе БелТА.

Рамонтнікі наткнуліся на боепрыпасы пасля таго, як знялі чыгуначныя рэйкі і частку верхняга палатна. Ёсць меркаванне, што мост быў замініраваны байцамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны пры стратэгічным адступленні, каб у выпадку неабходнасці была магчымасць падарваць яго. На гэта ўказваюць згнілыя драўляныя дошкі ад скрыні, у якой знаходзіліся тратылавыя шашкі, і адсутнасць на іх зарадаў.

Цяпер усе боепрыпасы вывезены ў бяспечнае месца і знішчаны сапёрна-піратэхнічнай групай в/ч 5524.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0