Былы прэзыдэнт Польшчы не атрымаў дазволу на ўезд у гэту краіну.
Лех Валэнса меўся ўзяць удзел у міжнародным форуме, арганізаваным унівэрсытэтам Каракаса. На запыт Валэнсы наконт візы, было заяўлена, што ў выпадку яго прыезду ўлады Вэнэсуэлы ня змогуць гарантаваць яго бясьпекі.
Рашэньне пра адмен візыту былога прэзыдэнта Польшчы ў Вэнэсуэлу, аднак, было прынята пасьля кансультацый з польскай спэцслужбай Бюро аховы ўраду і з МЗС Польшчы.
0
0
0
0
0
0