У аўторак, 10 ліпеня 2018 года раніцай пачалася ХХІV грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск — Полацк.

Пасля Боскай Літургіі — у грэка-каталіцкім храме Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску — на шлях пілігрымкі выйшла з Віцебска больш за 40 асобаў. Наступныя пілігрымы далучацца ўжо па дарозе.

Сёлета пілігрымка праходзіць з 10 па 15 ліпеня. Яе дэвізам ёсць словы Папы Францішка «gaudete et exsultate — радуйцеся і весяліцеся».

Першы дзень шлях з Віцебска да Заронава пілігрымы праходзяць пад дэвізам «Молімся за Царкву».

Тэлефоны для кантактаў: а. Зміцер (29) 675 29 97 Velcom; Андрэй (29) 88 99 550 МТС

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0