Льюіс Хэмілтан, фота Рэйтар

Сёньня ў Сан-Паўлу прайшло Гран-пры Бразыліі, апошняе Гран-пры сэзону.

Выйграў гонку бразылец Фэліпэ Маса (Фэрары). Другім, з адставаньнем 13,2 сэкунды, прыйшоў да фінішу Фэрнанда Алонса (Рэно). Трэцім – Кімі Райканэн (Фэрары). Чацьвертым – Сэбасьцян Фэтэль (Тора Роса), пятым – Льюіс Хэмілтан (Макларэн).

Драма гонкі ў тым, што Хэмілтан пры самым канцы Гран-пры Бразыліі трапіў ў пяцёрку, набраўшы патрэбную колькасьць балаў і вырваўшы чэмпіёнства-2008 у Фэліпэ Масы -- гаспадара гонкі.

Такім чынам чэмпіёнам 2008 году стаў Льюіс Хэмілтан (Макларэн) – 98 балаў.

Хэмілтан -- 30-ты чэмпіён сьвету і самы малады гоншчык, што перамог па выніках году. Яму 23 гады.

У 2007 г. Хэмілтан на самым фінішы саступіў тытул чэмпіёна Кімі Райканэну.

Сёлета ж толькі на адзін бал ад яго адстаў Фэліпэ Маса – 97 балаў (Фэрары). Трэцяе месца падзялі паляк

Робэрт Кубіца (БМВ-Заўбэр, 75)
і Кімі Райканэн (75). Потым ідуць: Фэрнанда Алонса (Рэно, 61), Нік Хайдфэльд (БМВ-Заўбэр, 60), Хэйкі Кавалайнен (Макларэн, 53), Сэбасьцян Фэтэль (Тора Роса, 35), Ярна Трулі (Таёта, 31), Ціма Глок (Таёта, 25), Марк Уэбэр (Рэд Бул, 21), Нэльсан Піке (Рэно, 19), Ніка Росбэрг (Уільямс, 17), Рубэнс Барыкела (Хонда, 11), Казукі Накаджыма (Уільямс, 9), Дэвід Кулхард (Рэд Бул, 8), Сэбасьцян Бурдас (Тора Роса, 4), Джэнсан Батан (Хонда, 3), Энтані Дэвідсан (Супэр Агуры, – 0), Джанкарла Фізікела (Форса Індыя – 0), Адрыян Сьюціль (Форса Індыя – 0), Такума Сата (Супэр Агуры, – 0)
Кубак канструктараў:

Фэрары – 172, Макларэн – 151, БМВ-Заўбэр – 135, Рэно – 80, Таёта – 56, Тора Роса – 39, Рэд Бул – 29, Уільямс – 26, Хонда – 14, Супэр Агуры, Форса Індыя – па 0.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?