Бельгійскі тэлеканал La Une узяў інтэрв'ю з дапамогай галаграмы. 6 ліпеня пасля чвэрцьфінальнага матчу з Бразіліяй у студыі з'явіўся капітан зборнай Эдэн Азар — хоць насамрэч ён знаходзіўся ў раздзявальні стадыёна «Казань Арэна».

З першага погляду цяжка вызначыць, што футбаліст знаходзіўся за тысячы кіламетраў ад вядучых. Азар сядзіць на крэсле і глядзіць у бок журналістаў. Гульца выдае толькі навушнік, які ён перыядычна папраўляе.

Зборная Бельгіі перамагла Бразілію ў 1/4 фіналу ЧС-2018 з лікам 2:1, але ў паўфінале прайграла Францыі — 0:1. Цяпер каманда пазмагаецца з англічанамі ў матчы за трэцяе месца. Сустрэча адбудзецца 14 ліпеня ў 17:00 на стадыёне «Санкт-Пецярбург».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?