Беларускія футбольныя клубы паспяхова правялі сёння стартавыя паядынкі першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы.

Футбалісты мінскага «Дынама» гулялі ў гасцях у ірландскага «Дэры Сіці» і перамаглі з лікам 2:0.

Салігорскі «Шахцёр» таксама на выездзе супернічаў з валійскай камандай «Конас-Кі» і без праблем разабраўся з супернікам — 3:1.

Паядынкі ў адказ беларускія клубы правядуць на сваіх палях 19 ліпеня.

Брэсцкае «Дынама» пачне выступ з 2-га раўнда кваліфікацыі. 26 ліпеня берасцейцы прымуць грэчаскі «Атромітас» на сваім полі, а 2 жніўня згуляюць у Афінах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0