У раздзеле «Жывёльны свет» на сайце райвыканкама падрабязна распісана, якія жывёлы і ў якой колькасці пражываюць на тэрыторыі раёна.

Жывёльны свет раёна прадстаўлены:

  • Лось — 32 
  • Кабан — 134
  • Казуля — 143
  • Заяц — 389
  • Бабёр — 104
  • Выдра — 27
  • Воўк — 6
  • Цецярук — 270 

Карыстальнік фэйсбука Павел Горбач зацікавіўся, якім чынам так дакладна падлічваюць зайцаў ды іншых жывёл і даслаў запыт у Дрыбінскі райвыканкам.

Там патлумачылі сваю методыку: «Пры ўліку выкарыстоўваюцца наступныя метады: зімовы маршрутны ўлік; анкетны ўлік; улік каляводных па першым снезе, улік бабра ў паселішчах, улік цецерука на таках».

Начальнік Маладзечанскай інспекцыі аховы прыродных рэсурсаў Уладзіслаў Чарноў паспрабаваў патлумачыць простымі словамі, якім чынам егеры адсочваюць колькасць жывёл:

«Проста лічыць баброў. Егер ведае, колькі баброў можа жыць у адной хатцы, таму лічыць колькасць хатак і памнажае на колькасць «жыхароў». Колькасць ласей лічацца зімой па слядах, якія яны пакідаюць на дарожцы да кармушкі. Прыблізна такім чынам лічацца ўсе астатнія жывёлы: складаюцца маршруты і карты. Ёсць яшчэ такі метад, як апытанне. Егеры пытаюцца ў жыхароў навакольных вёсак, ці бачылі яны дзікоў, касуль і гэтак далей. І такі метад, як ні дзіўна, але з’яўляецца адным з самых дакладных».

Колькасць жывёл падлічваецца раз на год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?