На борце рэйса авіякампаніі Air China другі пілот курыў электронную цыгарэту, у выніку чаго самалёт пайшоў на аварыйнае зніжэнне.

Фота: Weibo.

Фота: Weibo.

Другі пілот спрабаваў схаваць факт свайго курэння, але пры гэтым выпадкова адключыў кандыцыянер, што прывяло да рэзкага паніжэння ўзроўню кіслароду ў самалёце. Самалёт ляцеў з Даляня ў Ганконг. Пасля адключэння кандыцыянера ў самалёце выпалі кіслародныя маскі, а экіпаж рэзка панізіў вышыню палёту (на 6200 метраў).

Пасля таго, як прычыну інцыдэнту высветлілі, самалёт зноў падняўся на нармальную вышыню.

Высветлілася, што другі пілот спрабаваў адключыць вентыляцыйную сістэму, каб пара ад яго электроннай цыгарэты не дасягнула пасажыраў, але пры гэтым ён выпадкова адключыў кандыцыянер.

Пасажыры распавядаюць, што ім сказалі неадкладна прышпіліцца, і самалёт адразу ж пайшоў на зніжэнне.

Расследаванне інцыдэнту працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?