fifa.com

fifa.com

Бельгійская кампанія па продажы бытавой тэхнікі і электронікі Krefel абвясціла, што пачынае выплаты ўсім кліентам, хто купіў тэлевізары, бо зборная краіны забіла на чэмпіянаце свету па футболе больш за 15 галоў. Паведамленне пра гэта з'явілася на старонцы ў Twitter.

«Мы зрабілі гэта! Нашы «д'яблы» забілі больш за 15 галоў на чэмпіянаце свету па футболе ў Расіі. Гэта азначае, што мы пачынаем выплаты тысячам кліентаў, якія купілі тэлевізары», — гаворыцца ў паведамленні.

Пра акцыю кампанія абвясціла ў сярэдзіне мая. Згодна з умовамі, неабходна было купіць тэлевізар памерам як мінімум 55 цаляў, а ў выпадку, калі зборная Бельгіі заб'е на ЧС больш за 15 галоў, грошы за тэлевізар будуць вернутыя ў поўным аб'ёме.

Да матчу за трэцяе месца, які адбыўся ў суботу ў Санкт-Пецярбургу, у актыве зборнай Бельгіі было 14 галоў. Такім чынам заставалася забіць два галы, што бельгійскія футбалісты і зрабілі ў матчы за бронзу, абыграўшы з лікам 2:0 зборную Англіі.

Паводле звестак партала Аmweb, кампанія Krefel застрахавала рызыкі выплат у брытанскай Lloyd's of London.

На мінулым чэмпіянаце свету зборная Бельгія змагла забіць толькі шэсць мячоў. Раней больш за 15 мячоў удавалася забіць адной зборнай толькі тройчы. Гэта былі зборная Нямеччыны ў 2010 годзе (17 мячоў) і ў 2014 годзе (16 мячоў), а таксама зборная Бразіліі ў 2002 годзе (18 мячоў).

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0