Самае страшнае слова за апошні час — гэта «благоустройство».
Вось прыходзіць чалавек у інстанцыю і робка пытае: а можна нам тут тое-сёе палепшыць і ўпрыгожыць?
А яму так са змяіным прысвістам, у самае вуха:
— Неееет, нельззя. Но можно благоуссстроіть. І мы благоуссстроім!
— А як гэта?
— Відел, у насс есссть пенопласссстік? Вот ім мы благоуссстроім ампірчік ваш на просссспекте. Утеплім.
— Так гэта ж уродства нейкае?
— Благоуссстройство! Газосссілікатік відел у нас лежіт? Благоуссстроім косссовссскій замок. А хочешь і Лідсссскій. Мірссскій опять же і Несссвіжскій!
— Не трэба, і так нармальна! нам бы дрэвы…
— Деревьев нету. Но есссть столбы. Мы вам іх везззде понассставім. Будете между німі вальсссіровать. А еще сссстеклопакет. Его мы опять же - в Мірссскій і в Коссовскій зассунем…повсссюду будет благоуссстроеность. Лошшіцкій парк…
— Не трэба Лошыцкі парк, хай будзе як ёсць!
— Неее. У нассс кірпічік появилссся. Помнішь тропінку к реке? Ссс горочкі?
— Ну, памятаю
— Далбанём со сссступенечкамі із пліточкі дорогу метра четыре по шшшшіріне. І сссс бесседочкой із бесссеровского кірпіча. Ссс колоннамі в самом нізззу!
— Божа….
— Мы ссслышшалі, вы там на Куропатах крессстікі деревяные сставіте?
— Ставяць хлопцы, да.
— Ззззря. Дерево сссстрашно гніет. У насс есть бетончік і БРССССМчік. Оні сссозданы друг для друга. Они на оссстровецкой ссстанции натренировалиссссь. Так что на Куропатах мы вам благоуссстроім монументік. На ссстолетія. Крассівый, удобный, геометрічесссскій.
— Да не трэба мануменцікаў! Вы робіце наш горад падобным да… падобным да… не ведаю, падобным да…
— Сссельпо! Похожім на сссельпо, гражжжданін. Сссельпо благоуссстроенное. Із ссілікатного кірпічіка… Сссвежепокрашшшеное… Ссссамое-сссамое!
— Але у нас жа ёсць архітэктурныя традыцыі!
— Какіе у вассс могут быть традіціі? Вы ссстроілі замкі, гражданін? А мы ссстроілі ссельпо.





