Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы са старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыем Сянько закрануў тэму процідзеяння ўвозу санкцыйнай прадукцыі на тэрыторыю Расіі, піша БелТА.

«Галаўны боль для нас. Робім шалёную працу ў інтарэсах Расіі. А як тут мытнікі кажуць і іншыя, там жа ідзе бойка пастаянна, — нехта замаўляе нейкія матэрыялы (у СМІ). Яны пачынаюць нам выстаўляць прэтэнзіі. Замест падзякі пачынаюць часам ківаць на нас, што мы тут дрэнна працуем з санкцыйнымі таварамі», - адзначыў беларускі кіраўнік.

Фота kremlin.ru

Фота kremlin.ru

«Ці вырашана гэта пытанне? І калі гэта не так, нам трэба смялей пра гэта казаць. Бо, па інфармацыі спецслужбаў, запраўляюць ўсімі негатыўнымі працэсамі, звязанымі з «санкцыёнкай» і іншымі пытаннямі, фірмы і кампаніі Расійскай Федэрацыі, часам буйныя, за якімі стаяць буйныя дзялкі з цяжкімі пагонамі. Гэта таксама трэба казаць, не саромецца. Не мытнікам расійскім казаць, а інфармаваць урад і прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, каб яны там разбіраліся са сваімі. Я Пуціну часта пра гэта кажу. Але факты трэба выкладаць», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0