За першае паўгоддзе афіцыйныя аўтадылеры прадалі ў Беларусі 23 196 машын. Гэта на 70,5% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Такую статыстыку апублікавала Беларуская аўтамабільная асацыяцыя.

Найбольшая доля рынку па-ранейшаму за «Рэно», а вось на другое месца выбілася «Лада», абагнаўшы «Фальксваген».

Што да канкрэтных мадэляў, наперадзе «Фальксваген Пола» і «Лада Веста».

Лада павялічылы свае продажы ўтрая, а «Джылі» — ажно ў 4 разы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?