40 спецыялістаў-айцішнікаў гэтай восенню папоўняць шэрагі Узброеных Сіл. Наступнай вясной — яшчэ 20. Тэрміновую службу яны будуць праходзіць у роце інфармацыйных тэхналогій, якая ствараецца на базе Вайсковай акадэміі.

Начальнік Вайсковай Акадэміі генерал-маёр Віктар Лісоўскі распавядае пра тэндэнцыі: у войска маладыя людзі, якія маюць вышэйшую тэхнічнае адукацыю па IT-спецыяльнасці ідуць вельмі неахвотна:

— Каб яны не хаваліся ад прадстаўнікоў вайсковых структур, не ігнаравалі выкананне свайго канстытуцыйнага абавязку, каб хлопцы падчас службы развівалі свае прафесійныя навыкі: прыносілі, з аднаго боку, карысць сістэме вайсковай бяспекі, а з іншага — не гублялі сваю высокааплатную кваліфікацыю, і прынялі рашэнне пра стварэнне такой IT-роты.

Лісоўскі расказаў, што сярод заказчыкаў будзе не толькі Міністэрства абароны, але і арганізацыі Дзяржаўнага вайсковага прамысловага комплексу.

— Формаў супрацоўніцтва будзе некалькі, — тлумачыць Віктар Лісоўскі. — У першую чаргу, прызыўнікі, вядома, стануць выконваць задачы ў інтарэсах акадэміі і Узброеных Сіл. Але калі прызваны на тэрміновую службу спецыяліст кампаніі-рэзідэнта Парку высокіх тэхналогій вядзе складаны міжнародны праект, калі кантракт складзены на вялікую суму, то перашкод чыніць ніхто не будзе. Нават калі праца мяркуецца ноччу з краінай, якая знаходзіцца абсалютна ў іншым часавым поясе. Усё гэта, зрэшты, будзем вырашаць дыферэнцыравана, у індывідуальным парадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?