Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп лічыць, што перамовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Хельсінкі прайшлі яшчэ лепш, чым саміт лідараў краін НАТА. Пра гэта Трамп напісаў у Twitter.

«У мяне была выдатная сустрэча з лідарамі НАТА, мы атрымаем велізарныя грошы, а сустрэча з Уладзімірам Пуціным прайшла яшчэ лепш. На жаль, пра гэта ніхто не кажа. Хлуслівыя СМІ зусім з'ехалі з глузду!», — напісаў Трамп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0