Працоўныя пенсіі ў Беларусі ў выніку пераразліку з 1 жніўня павялічацца ў сярэднім на 10%. Гэта прадугледжана ўказам №278 «Аб павышэнні пенсій», які 17 ліпеня падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Пераразлік пенсій адбудзецца ў сувязі з ростам сярэдняга заробку ў краіне.