Міжнароднае рэйтынгавае агентцтва Standard & Poor's панізіла прагноз па крэдытным рэйтынгу Беларусі з «стабільнага» на «нэгатыўны». Агенцтва пры гэтым пацьвердзіла рэйтынгі на ўзроўні B+ у замежнай валюце, BB доўгатэрміновыя і B кароткатэрміновыя ў нацыянальнай валюце.

Агенцтва зьвяртае ўвагу на тое, што крэдыты ад Расеі і МВФ здольныя забясьпечыць часовае палягчэньне беларускім фінансам. Аднак патэнцыйна балючыя меры па ўрэгуляваньні здаюцца непазьбежнымі, каб забясьпечыць замежную ліквіднасьць у сярэднетэрміновы пэрыяд, мяркуе S&P.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?