Спікер палаты прадстаўнікоў ЗША Пол Раян, выступаючы перад журналістамі, заявіў пра гатоўнасць разгледзець праекты дадатковых санкцый супраць Расіі.

Ён адзначыў, што калі іншыя палаты і камітэты амерыканскага кангрэса лічаць неабходным працягваць уводзіць санкцыі супраць Масквы, то ён будзе «больш чым проста шчаслівы разгледзець іх». Раян таксама дадаў, што згодны з высновамі амерыканскай разведкі, якая абвінаваціла Расію ва ўмяшанні ў прэзідэнцкія выбары 2016 года.

«Расія — гэта пагрозлівы ўрад, які не падзяляе нашы інтарэсы і не падзяляе нашы каштоўнасці», — растлумачыў ён.

З такімі заявамі кангрэсмен выступіў на наступны дзень пасля першай двухбаковай сустрэчы прэзідэнтаў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа, якая адбылася ў Прэзідэнцкім палацы ў Хельсінкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?