Былы галоўны трэнер мадрыдскага «Рэала» Зінедзін Зідан можа ў хуткім часе перайсці ў турынскі «Ювентус».

Як паведамляе Mundo Deportivo са спасылкай на Digital Freedom, французскаму спецыялісту прапанавалі заняць пасаду дарадцы клуба па спартыўных пытаннях. Чакаецца, што Зідан далучыцца да каманды ў кастрычніку.

Варта адзначыць, што Зідан выступаў за турынскі клуб у якасці футбаліста. У перыяд з 1996 па 2001 год ён двойчы стаў з «Ювентусам» чэмпіёнам Італіі і па адным разе выйграў Суперкубак краіны, Суперкубак УЕФА, Міжкантынентальны Кубак і Кубак Інтэртота.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?