На афіцыйным сайце ФІФА скончылася галасаванне заўзятараў, якое вызначыла сімвалічную зборную чэмпіянату свету. У яе ўвайшлі толькі два прадстаўнікі зборнай Францыі, якая перамагла на турніры, — абаронца Рафаэль Варан і форвард Кіліян Мбапэ.

Лука Модрыч набраў больш за ўсё галасоў, fifa.com

Таксама ў сімвалічную зборную трапіў капітан зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду, яго каманда вылецела ў 1/8 фіналу пасля паразы ад Уругвая (1:2). 

Сімвалічная зборная ЧС-2018: Цібо Куртуа (Бельгія), Рафаэль Варан (Францыя), Цьяга Сілва (Бразілія), Дыега Гадзін (Уругвай), Марсэлу (Бразілія), Лука Модрыч (Харватыя), Філіпэ Каўцінью (Бразілія), Кевін дэ Бруйне (Бельгія), Кіліан Мбапэ (Францыя), Хары Кейн (Англія), Крыштыяну Раналду (Партугалія).

Галасаванне заўзятараў працягвалася з 29 чэрвеня па 15 ліпеня. Усяго ў апытанні прынялі ўдзел больш за 129 тыс. чалавек. Найбольшую колькасць галасоў атрымаў капітан зборнай Харватыі Лука Модрыч, яго ў спіс лепшых гульцоў чэмпіянату свету ўключылі больш за 65 тыс. фанатаў. Каўцінью атрымаў 59,1 тыс. галасоў, Мбапэ - 54,3 тыс. галасоў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?