Аперацыю па вызваленні закладніка ў Заслаўі ўзначаліў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

У міліцэйскім ведамстве праінфармавалі аб высокай ступені гатоўнасці да аперацыі.

Нагадаем, што ў Заслаўі адбыўся разбойны напад на банк. Туды выехалі супрацоўнікі міліцыі, кіраўніцтва УУС, на месцы працуе следча-аператыўная група. У будынку філіяла банка мужчына ўзяў у закладнікі жанчыну (меркавана, жонку).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0