Іх было вельмі-вельмі многа, можа нават мільён. Белыя і жоўтыя, чырвоныя і зялёныя, тонкія і пузатыя, зусім простыя і зробленыя амаль па-мастацку, некаторыя нават на батарэйках. А над могілкамі разносіўся пах парафіну і воску.

Пару апошніх тыдняў, заходзячы ў адну са знакамітых уроцлаўскіх «Бядронак», даваўся дзіву – перад самым уваходам замест каўбас і шакаладак агромністымі штабелямі стаялі знічы для могілак. Адна бабулька папрасіла нават дацягнуцца да такога прыгожага з пазалочаным вечкам, што неяк далекавата стаяў на паліцы.

Толькі ўвечары на Дзяды, выбраўшыся на гарадскія могілкі, зразумеў, куды ідзе прадукт гэтай «знічавыпускальнай» індустрыі. Вечар надзвычай цёплы і на алеях могілак людзей было больш, чым на цэнтральных вуліцах горада ў разгар турыстычнага сезона.

Могілкі на нейкі час пераўтварыліся ў фантастычны горад, дзе жывыя маглі пагаварыць з памерлымі...

А можа, той далёкі вырай, куды адляталі нашы продкі, сапраўды выглядае падобна.

Але, без каментароў…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?