Google мае намер запусціць у эксплуатацыю ўласны трансатлантычны інтэрнэт-кабель да 2020 года. Як мяркуе кампанія, ён павысіць канкурэнтаздольнасць у барацьбе з Amazon і Microsoft, піша Business Insider.
Карцінка: Google.
«Кабель павялічыць праводнасць сеткі праз Атлантыку, дапаўняючы адзін з самых загружаных напрамкаў інтэрнэту, і дапаможа росту Google Cloud», — адзначыла топ-менеджар Google Джэйн Стоўэл.
Гэта не адзіны кабель Google — ужо ў 2019-м павінен пачаць працаваць праект Curie, які злучыць Лос-Анджэлес і Чылі.