«У нас так пасля кожнага дажджу», — паведаміла Хрысціна Кузьмянкова, якая жыве ў Красуліне Горацкага раёна ў доме па адрасе вуліца Савецкая, 24б. Менавіта там знята гэта відэа.
Людзі падстаўляюць тазікі, каб справіцца з кроплямі, якія б'юць са столі па падлозе.
«Куды сыходзяць штомесячныя плацяжы за капрамонт?» — слушна абураецца жыхарка. — Плацім за жыллё і за капітальны рамонт кожны месяц. Хата ўжо старая, некалькі разоў звярталася з просьбай яго прывесці да парадку, бо гэта жыллё — калгаснае. Але ў адказ нас толькі абяцаннямі кормяць».