У Полацку ўжо можна прайсціся па абноўленым пешаходным мосце цераз Палату.

Падвесны мост праз раку Палату каля Сафійскага сабора закрылі на рамонт яшчэ 13 чэрвеня. Там утварыліся дзіркі шырынёй метр і больш. Уваход на мост заварвалі некалькі разоў, аднак гэта не спыняла гараджан. Агароджы зрывалі або пералазілі праз іх. 12 ліпеня мост пачалі рамантаваць. Як і абяцалі ў полацкім ЖКГ, за тыдзень працоўныя далі рады з рамонтам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?