Вайскоўцы 102-й расійскай вайсковай базы ў Арменіі правялі вучэнні на тэрыторыі вёскі і напужалі не толькі жыхароў сяла Панік, але і жыхароў навакольных вёсак.

Спачатку яны падумалі, што пачалася сапраўдная вайна. Да трох дзясяткаў салдат перакрылі дарогу вёскі, спынілі сваю калону, і пачалі страляць. Як высветлілася пазней, патроны былі халастыя.

Людзі адразу выбеглі з дамоў пасля гэтых гукаў, некаторыя дзеці нават страцілі прытомнасць. Расійскія вайскоўцы нікога не папярэдзілі, што на тэрыторыі вёскі будуць вучэнні.

У фэйсбуку з'явіліся відэазапісы размовы мясцовых жыхароў з расійскімі вайскоўцамі.

Намеснік камандзіра 102-й расійскай базы ў Арменіі па працы з асабовым складам Аляксей Палюховіч сказаў, што кіраўніцтва базы разбіраецца з інцыдэнтам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?