Прагноз надвор’я ў Беларусі на 5—7 лістапада.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 5 лістапада ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу ў асобных раёнах невялікія дажджы, днём пераважна без ападкаў. Ноччу ў першай палове дня на большай частцы тэрыторыі туман, месцамі слабы галалёд. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 3 да плюс 3°C, па паўднёвым захадзе да плюс 8°C, днём плюс 2—8°C, па Брэсцкай і Гомельскай абласцях да плюс 12°C.

У Мінску 5 лістапада воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Ноччу і ў першай палове дня туман. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—3°C, днём плюс 5—7°C.

6 лістапада па краіне пераменная воблачнасць. Ноччу ў асобных раёнах невялікія дажджы, па паўночным усходзе рэспублікі магчымы мокры снег, днём пераважна без ападкаў. Вецер паўночны 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 2 да плюс 4°C, днём плюс 2—8°C, па паўднёвым захадзе ноччу плюс 5 —7°C, днём да плюс 10°C.

У Мінску 6 лістапада пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер паўночны 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад 0 да плюс 2°C, днём плюс 3—5°.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0