dinamo-minsk.by

dinamo-minsk.by

На 77-м годзе жыцця пасля працяглай хваробы памёр вядомы футбольны спецыяліст Іван Іванавіч Савосцікаў, піша Прессбол.

Да апошніх дзён трэнер працаваў, выступаючы экспертам у беларускіх СМІ падчас чэмпіянату свету ў Расіі.

Іван Савосцікаў у якасці гульца быў уладальнікам Кубка БССР (1960), бронзавым прызёрам чэмпіянату СССР (1963), фіналістам Кубка СССР (1965).

Савосцікаў у другой палове 1980-х трэніраваў мінскае «Дынама», з якім дабраўся да фіналу Кубка СССР (1987), а таксама выйграў Кубак Беларусі (1999 г.) з «Белшынай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0