Што думаюць шараговыя ўдзельнікі шэсьця пра няздатнасьць апазыцыйных палітыкаў паразумецца нават у такім пытаньні, якім маршрутам ісьці ў Курапаты? Карэспандэнт сайту «НН» пагутарыў з людзьмі, якія ўдзельнічалі сёлета ў шэсьці на Дзяды – і са старымі, і з малымі. Уражаньні розныя, але найперш людзі жадаюць яднаньня:

«Гэта спэцслужбы баламуцяць, у асаблівасьці Крэмль. Нельга так. Мы ж беларусы ўсе!»

«Нават каб ня ў двух месцах сабраліся, а ў дваццаці, то гэта было б нядрэнна».

«Тыя, хто сабраліся на Ўсходніх могілках, няправільна гэта зрабілі».

«У выніку ўсё роўна мы будзем разам, ці тут ці там. Зьбіраемся дзеля адной мэты».

«Трэба было зьбірацца разам у адным месцы, калі ісьці да адной мэты, дык трэба аб’яднацца».

«Адны шлі адным шляхам, другія – другім. Але ж калі зьядналіся ў кучу, то гэта ўжо добра».

«Вельмі сумна. Беларусы не паразумеліся зь беларусамі. Каму гэта трэба, я ня ведаю. Дзяды ў нас адны».

Паглядзець відэа можна тут:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?