Міністэрства абароны Расіі стварае новую інфраструктуру для размяшчэння войскаў і вайскова тэхнікі ўздоўж заходніх і паўднёва-заходніх межаў краіны. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на намесніка міністра Цімура Іванова.

«Мінабароны Расіі надае значную ўвагу будаўніцтву інфраструктуры для размяшчэння асабістага складу і забеспячэння захоўвання ўзбраення і тэхнікі ў штатных умовах на заходнім і паўднёва-заходнім стратэгічных кірунках», - заявіў ён.

Паводле слоў намесніка міністра, з пачатку бягучага года ў эксплуатацыю было ўведзена больш за 480 будынкаў і збудаванняў у Ельні (Смаленская вобласць), Валуйках (Белгародская вобласць), Піянерскім (Калінінградская вобласць), Кадамаўскім і Мілераве (Растоўская вобласць), а таксама ў Севастопалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?