Гісторыя адбылася напярэдадні ў вёсцы Маркаўцы Смаргонскага раёна.

16 ліпеня мужчына адправіўся ў лес за грыбамі, разам з ім захацела пайсці 87-гадовая маці. Але сын не дазволіў: у мінулым годзе жанчына заблудзілася ў лесе.

Раніцай мужчына адправіўся ў лес, а калі да абеду вярнуўся, яго мамы дома не было: пенсіянерка пайшла самастойна. Да вечара жанчына не вярнулася дадому. Сын звярнуўся за дапамогай у праваахоўныя органы.

— 17 ліпеня ў пошуках прымалі ўдзел 50 чалавек. Супрацоўнікі Смаргонскага РАУС, МНС і вайскоўцы. Нажаль, у гэты дзень пошукава-выратавальная аперацыя не прынесла вынікаў, — распавялі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама. На наступны дзень з’явілася першая інфармацыя: пенсіянерку бачыў ляснік. Ён паведаміў яе пра прыкладнае месцазнаходжанне. Удзельнікі атрада прыбылі на месца, а ў гэты час паступіў званок пра тое, што жанчына знаходзіцца ў сябе дома. Пенсіянерка сама выйшла на дарогу, спыніла машыну і папрасіла падвезці яе дадому. Жанчына адчувала сябе добра, ёй не спатрэбілася медыцынская дапамога.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?