У Сінгапуры ў выніку кібератакі выкралі асабістыя даныя 1,5 мільёна чалавек. Пра гэта ў пятніцу, 20 ліпеня, паведаміла міністэрства аховы здароўя краіны.
Хакеры ўзламалі базу даных аднаго з двух найбуйнейшых дзяржаўных медыцынскіх дэпартаментаў SingHealth, выкраўшы імёны і адрасы пацыентаў, а таксама назвы лекаў, прапісаных ім. Масіў даных ахоплівае перыяд з 1 мая 2015 года па 4 ліпеня 2018 года.
Дзеянні кіберзлачынцаў закранулі амаль чвэрць насельніцтва краіны, у тым ліку прэм'ер-міністра краіны Лі Сянь Луна.
Улады запэўнілі, што дыягназы, вынікі аналізаў і медыцынскія заключэнні скрасці ці змяніць не ўдалося.
Атаку ўжо назвалі найбуйнейшай у гісторыі Сінгапура.
0
0
0
0
0
0